Жыхары рэчыцкай кватэры не плацілі за газ і гатавалі ежу на прасе


Антысанітарыя ў адной з рэчыцкіх кватэраў

Пасля наведання «праблемных» кватэраў прадстаўнікі назіральнай камісіі былі ў шоку.

Аглядныя камісіі наведаюць жыллё, каб своечасова перадухіліць хібы, што могуць ствараць небяспеку. У склад такіх камісіяў уваходзяць прадстаўнікі розных ведамстваў (міліцыі, аддзелу адукацыі, спорту і турызму райвыканкаму, аддзелу па надзвычайных сітуацыях і інш.).

2 лістапада аглядная камісія наведала адну з кватэраў Рэчыцы, у якой жывуць два беспрацоўных браты. Рэчыцкая раённая газета «Дняпровец» апісала, што чакала гасцей за дзвярыма:

«У кватэры поўная антысанітарыя, ствараецца ўражанне, што ў ёй не прыбіраліся з моманту смерці маці нікчэмных братоў (а з таго часу прайшло ўжо 8 гадоў!) За запазычанасці адключаны газ. Пад «хатні ачаг» браты прыстасавалі ніжнюю частку (падэшву) праса. У любы момант гэта прыстасаванне можа выклікаць кароткае замыканне і пажар. Штрафаваць братоў бессэнсоўна, усё роўна плаціць не будуць. Інспектару аддзялення надзвычайных сітуацыяў застаецца толькі правесці з імі прафілактычную размову, пасля якой, да задавальнення членаў камісіі і да відавочнага незадавальнення жыхароў кватэры, награвальная прылада перамесціцца ў смеццевы бак».

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў