Жыхары Расеі збяднелі на 9 %


Федэральная статыстычная служба паведамляе, што ў верасні рэальныя прыбыткі жыхароў Расеі ў верасні 2015-га знізіліся на 4,3 % у параўнанні з мінулым годам.

У жніўні зніжэнне даходаў склала 5,3 %, у ліпені – 2 %, у чэрвені – 3 %.

Паводле дадзеных gks.ru, са студзеня да верасня прыбыткі жыхароў РФ у рэальным выражэнні зменшыліся на 3,3 %.

Цягам 2015-га сярэдні намінальны заробак у Расеі вырас на 4,5 %. Але ў рэальным выражэнні заробкі паменшыліся за 9 месяцаў на 9 %.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў