Жыхары Рагачова пачалі разлічвацца за камуналку пустымі бутэлькамі і макулатурай

video

Пра гэта інфармуе bbc.com са спасылкай на выданне vrogacheve.ru.

bbc.com

У Рагачове працягвае расці колькасць даўжнікоў па камунальных паслугах, і мясцовая камунальная гаспадарка КЖЭУП «Рагачоў» даволі арыгінальна падышла да вырашэння праблемы запазычанасці.

«Камунальнае жыллёва-эксплуатацыйнае прадпрыемства «Рагачоў» прапануе вам магчымасць аплаты за жыллёва-камунальныя паслугі праз здачы другасных рэсурсаў», – абʼявы з такім зместам зʼявіліся на дзвярах падʼездаў жыхароў гораду яшчэ на прыканцы студзеня.

Фота vrogacheve.ru

У якасці аплаты за газ прымаюць паперу, ваду камунальныя службы «мяняюць» на пластык.

Але кошты прыёму другаснай сыравіны не пазначаны, што выклікае абурэнне ў жыхароў гораду. Некаторыя падазраюць, што КЖЭУП «Рагачоў» можа банальна прымаць другасную сыравіну па заніжаных цэнах, а потым перапрадаваць па завышаных.

Негледзячы на гэта, ёсць і тыя, хто задаволеныя ініцыятывай мясцовых камунальнікаў.

 

Глядзі таксама
Каментары