Жыхары Менску пра выбух у метро Санкт-Пецярбургу: Мы ўсе суперажываем і спачуваем


Менчукі выказалі спачуванні пацярпелым у тэракце ў піцерскім метрапалітэне.

«Шкада людзей. У нас таксама нядаўна такое было. Трэба добра правяраць метро», – выказваецца жанчына.

«Усё магчыма, але я спадзяюся ў нас такога не будзе. Спадзяюся, гэтым разам нас не зачэпіць», – кажа маладая дзяўчына.

«Мы ўсе суперажываем і спачуваем», – кажа яшчэ адзін мінак.

«Зямля не без уродаў, магчыма і ў нас», – кажа мужчына.

«Ніхто ні ад чаго не застрахаваны», – мяркуе жанчына.

У выніку тэракту загінулі 14 асобаў, больш за 50 атрымалі раненні. Пацярпеў таксама беларус. Як стала вядома, жыхар Горадні (па іншай інфармацыі Ваўкавыска) 53-гадовы Юрый Шушкевіч працуе на расейскай чыгунцы кандуктарам грузавых цягнікоў. У Санкт-Пецярбург ён прыехаў на сустрэчу з сябрамі. Падчас тэракту беларус знаходзіўся ў тым самым вагоне, дзе прагрымеў выбух. Яго выпішуць са шпіталя праз два тыдні.

ДР belsat.eu 

Стужка навінаў