Жыхары Менску пра нафтагазавы канфлікт з РФ: Расея – Арда, а мы – Еўропа


Карэспандэнты «Белсату» запыталі ў менчукоў пра энергетычную спрэчку паміж Расеяй і Беларуссю.

«Хтосьці хоча кагосьці прышчаміць, а пакутуе ўвесь народ», – мяркуе жыхар Менску.

«Расеі заўсёды ўсе нешта павінныя», – кажа малады чалавек.

«Расея была Ардою і застаецца Ардою. А мы – Еўропа. Які ЕўрАзЭС? Гэта ягоная праблема. Навошта нам гэтыя саступкі? Мы бедныя родзічы ці што?», – абураецца жанчына.

Больш меркаванняў у відэаматэрыяле!

Больш за палову расейцаў (56 %) не лічаць неабходным рабіць скідкі на нафту і газ саюзным дзяржавам. 38 % гатовыя дапамагаць.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў