Жыхары Менску пра ільготнае жыллё Качанавай: Паўсюль карупцыя, паўсюль «свае»


Як дазналася «НН» з сайту Менгарвыканкаму, цяперашняя кіраўніца Адміністрацыі прэзідэнта ў чарзе на жыллё за некалькі месяцаў абагнала 10530 жыхароў Цэнтральнага раёну Менску.

Прычым Наталля Качанава пераехала ў Менск у снежні 2014 года, калі яе прызначылі віцэ-прэм’еркай.

У агульным спісе з 14 чэрвеня 2016 яна знаходзіцца года пад нумарам 10532. Апроч таго, Качанава ўключана ў асобны спіс з таго ж дня, ейны нумар у гэтым спісе – 3. Такім чынам чыноўніца змагла вырашыць сваё кватэрнае пытанне за чатыры месяцы.

Мы распыталі мінакоў на вуліцах Менску, як яны ставяцца да несправядлівага размеркавання жылля.

«Тое, што міністр працы атрымлівае ільготную кватэру, а хтосьці іншы, хто працуе на заводзе, не атрымлівае нічога. Гэта няправільна, трэба думаць у першую чаргу пра людзей, а пасля пра органы кіравання», – кажа хлопец.

«Чаму нармальныя людзі не могуць атрымаць, якія ўсё жыццё стаяць у чарзе?», – пытаецца жанчына.

«Разумееце, як правільна, так не будзе. Ільготы павінен атрымаць той, хто ў патрэбе», – кажа дзяўчына.

«Трэба выходзіць на Плошчу, прымушаць змяняцца сістэму», – кажа мінак.

Больш адказаў у відэа.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў