Жыхары Магілёва пра новыя абяцанні Лукашэнкі: Няма заробку $ 500, нават $ 100 няма


Аляксандр Лукашэнка падчас візіту на Магілёўшчыну звярнуўся да чыноўнікаў з даручэннем «рыхтавацца набраць сярэдні заробак $ 500 налета». Журналісты «Белсату» вырашылі даведацца, ці вераць магілёўцы новым абяцанням кіраўніка краіны.

«Думаю, што гэта немагчыма, бо мама дарагая! Мы на такім нізкім узроўні і такі скачок, гэтак не бывае», – мяркуе апытаная на вуліцы жанчына.

«Магчыма не магчыма, але нам бы хацелася», – выказваецца мужчына.

«Калі напрацуюць, то хай зарабляюць, а калі не напрацуюць, то адкуль возьмеш $ 500? Гэта ж абʼектыўная рэальнасць!», – упэўнена кажа яшчэ адна апытаная.

«Некалькі гадоў таму прэзідэнт ужо абяцаў, але як бачыце, гэтае абяцанне не споўнілася. Ніхто не зарабляў і не зарабляе $ 500», – дзеліцца меркаваннем маладая жанчына.

Чытайце таксама:

Больш адказаў у відэа.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў