Жыхары Берасцейшчыны «зарабілі» на фэйкавых аварыях больш за $ 25 тыс.


Беспрацоўны жыхар Баранавічаў ды яго знаёмы, індывідуальны прадпрымальнік з Івацэвічаў, падазраюцца ў інсцэніроўцы двух ДТЗ.

Дзякуючы інсцэніроўкам яны змаглі зарабіць больш за $ 25 тыс., распавёў афіцыйны прадстаўнік УУС Берасцейскага аблвыканкаму Сяргей Дучэнка.

Першая аварыя адбылася 27 лістапада мінулага года побач з вёскай Сакалова Бярозаўскага раёну. Тады страхавая кампанія «Промтрансінвест» выплаціла падазраваным кіроўцам агулам больш за Br 19 тыс. Праз паўгода, 6 жніўня 2016 года, прыяцелі зноў нібыта трапілі ў ДТЗ, паведамляе прадстаўнік УУС. Аварыя была падстроеная ў Баранавічах, з удзелам аднаго з аўтаў з папярэдняга ДТЗ. У выніку страхавых выплатаў сябры завалодалі грашовымі сродкамі кампаніі на агульную суму Br 29,7 тыс.

Дзеяннямі кіроўцаў зацікавіліся супрацоўнікі Аддзелу барацьбы з эканамічнымі злачынствамі, па матэрыялам праверкі якіх Івацэвіцкі раённы аддзел Следчага камітэту распачаў супраць мужчынаў крымінальныя справы за махлярства, здзейсненая групай альбо ў асабліва буйным памеры. Ім пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад 3 да 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў