Жыхары Баранавічаў вывесілі расцяжкі супраць «Начных ваўкоў»


Актывісты Руху «За свабоду» вывесілі на аўтамабільных мастах у Баранавіцкім раёне расцяжкі на знак пратэсту супраць мотапрабегу пракрамлёўскіх байкераў з клубу «Начныя ваўкі».

Чытайце таксама >>> Залдастанаў: «Беларусь – гэта Расея, Украіна – гэта Расея»

Расцяжкі зʼявіліся на мастах транспартных развязак каля вёскі Каўпеніца, баранавіцкага мікрараёна Паўночны і пасёлка Зорны.

На банерах былі размешчаныя надпісы «Не фашызму!», «Пуцінцы, збірайцеся дадому!», «Беларусь не Расея», «Мы сваю зямлю нікому не аддамо».

Расцяжкі правіселі больш за гадзіну. Аўтамабілісты віталі іх сігналамі, кажуць аўтары банераў.

ЮВ, belsat.eu, паводле svaboda.org

Стужка навінаў