Паведамленне аб балістычнай ракеце, якая набліжаецца, выклікала паніку на Гаваях, аднак затым высветлілася, што трывога аказалася памылковай, паведамляе bbc.com.
Жыхары Гавайскіх выспаў атрымалі на свае мабільныя тэлефоны папярэджанні: «Пагроза надыходзячай да Гаваі балістычнай ракеты. Неадкладна накіроўвайцеся ў сховішча. Гэта не вучэбная трывога».
Губернатар штата Дэвід Айдж папрасіў прабачэння перад гавайцамі, патлумачыўшы, што прычынай трывогі стаў нейкі супрацоўнік, што націснуў не тую кнопку.
Газета Honolulu Star-Advertiser паведаміла, што СМС пра трывогу было разаслана ўладамі па памылцы ў 08:07 раніцы. Праз 18 хвілін людзей паспяшаліся супакоіць, разаслаўшы электронны ліст, які зняпраўджваў інфармацыю. Для адпраўкі гэтага ліста спатрэбілася 38 хвілін.
Служба па надзвычайных сітуацыях напісала ў «Твітэры»: «Пагрозы ракетнага ўдару па Гаваях няма».
Амерыканскі ўрад паабяцаў правесці ўсебаковае расследаванне.
Сістэма папярэджання была ўведзена на выспах праз тое, што гэты штат ЗША патэнцыйна знаходзіцца ў межах дасяжнасці ракет Паўночнай Карэі.
У снежні на Гаваях упершыню з часоў халоднай вайны праверылі працу сістэмы абвестак аб ядравай атацы.
КА, belsat.eu