Жыхарка Віцебску нападпітку выкінула сабаку з 8 паверху на вачах у 11-гадовай дачкі


Справу перадалі ў суд. Віцяблянку будуць судзіць за жорсткае абыходжанне з жывёлінай. Ёй пагражае да 3 гадоў зняволення. Пакуль што яна на волі пад падпіскай аб нявыездзе.

Здарэнне адбылося яшчэ ў лістападзе.

35-гадовая жанчына з прычыны «парушэння санітарных нормаў» і «за пашкоджанне прадметаў» сабакам у кватэры схапіла жывёліну за ашыйнік і выкінула з акна. Ад траўмаў сабака загінуў.

Усё гэта яна зрабіла на вачох 11-гадовай дачкі.

Сям’ю жанчыны прызналі сацыяльна небяспечнай. Ейную дачку перадалі сваякам.

ДР belsat.eu

 

 

 

Глядзі таксама
Каментары