Жыхарка Менску: Сапраўдны дармаед раніцай шукае сабе сабутэльнікаў


Жыхары сталіцы распавялі «Белсату», хто на іхную думку дармаед, а хто не зусім.

«Той, хто шукае раніцай пад падʼездам сабе сабутэльнікаў і ёсць сапраўдным дармаедам. Або калі чакае, калі маці атрымае пенсію, адбярэ ў яе грошы і прапʼе. Вось гэта дармаед», – дзеліцца сваім меркаваннем жанчына.

«Гэта 1937 год, калі ўсіх прымушалі працаваць. За што плаціць? Калі чалавек не хоча працаваць або працуе ў Расеі… Чаму ён павінен яшчэ тут падатак плаціць?», – пытаецца мянчук.

«У мяне ў доме маладыя людзі вараць розную трасцу. Прадае, а пасля сядзіць у турме. Можа для такіх патрэбны гэты закон аб дармаедах…»., – разважае жанчына сталага веку.

Больш меркаванняў у відэа вышэй!

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў