Жыхарка Лондану ела шматкі з міскі, адначасова кіруючы аўтам


Раварыст запісаў відэа, на якім жанчына кіруе аўтамабілем і адначасова есць сняданак.

Ашаломлены мужчына нават вярнуўся да яе і запатрабаваў адкласці талерку, аднак жанчына толькі паціснула плячыма і з’ехала.

У апісанні да відэа ягоны аўтар напісаў: «Я бачыў у сваім роварным жыцці дзіўныя рэчы, але гэты выпадак выбітны. Яна бессаромна адмовілася адкласці міску!»

ДР, belsat.eu паводле meduza.io

Глядзі таксама
Каментары