Жыхарка Гомлю пра бунт кітайцаў: Не трэба гэтага, трэба працаваць, і ўсё будзе добра


Незадаволеныя кітайскія рабочыя з Добрушу калонаю дайшлі да Гомлю. Збіраюцца дайсці да Менску, каб сустрэцца з амбасадарам Кітаю.

Рабочыя з Кітаю, якія працуюць на ўзвядзенні новага комплексу папяровай фабрыкі, кажуць, што тры месяцы не атрымоўваюць заробку.

Да Гомлю дайшло каля да 200 рабочых. Яны збіраліся ехаць цягніком у Менск, але вырашылі дабірацца да сталіцы пехатою – паводле апошніх дадзеных, каля 70 кітайцаў вырушыла з бок Менску. У шэрагах кітайцаў не назіраецца арганізаванасці і адзінства.

Карэспандэнт «Белсату» пацікавіўся ў гамельчукоў, як яны ставяцца да акцыі гастарбайтараў.

«Не трэба гэтага, трэба працаваць, і ўсё будзе добра», – заявіла адна жанчына.

Але некаторыя жыхары Гомля адзначылі «згуртаванасць» кітайскай нацыі.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў