Жыхарка Данецку: Першае перамір'е перажылі не ўсе, таму і зараз не верыцца


Паводле менскіх дамоўленасцяў, апоўначы 15 лютага на ўсходзе Украіны мусіць спыніцца страляніна.

Жыхары Данецку спадзяюцца на тое, што агонь спыніцца. Яны кажуць, што ўжо стаміліся ад баявых дзеянняў. Але разам з тым асаблівых ілюзіяў не маюць узгадваюць, што адбывалася падчас першага перамір’я.

Зараз жорсткія баі адбываюцца ля Дэбальцава і Марыўпалю, баевікі атакуюць «з патройным азвярэннем», як выразіўся ўкраінскі прэзідэнт Пятро Парашэнка. Украінскі лідар не выключае ўвядзення ваеннага становішча па ўсёй краіне ў выпадку, калі перамір’е не настане.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў