Жыхарка Асмалоўкі: Хто набудзе, той і скарыстаецца, а нас выкінуць


Які лёс чакае стары менскі мікрараён? Выказваюцца жыхары сталіцы і рыжэсёр вулічанага спектаклю «Асмалоўка» (на відэа ад 01:35 па 06:36).

«Гэты квартал – першы пасляваенны элітны мікрараён. Яго пабудавалі для вайскоўцаў. Тут жылі вядомыя вайсковыя кіраўнікі, оперныя спевакі, артысты – шмат цікавых людзей», – распавядае гісторыю свайго раёну жыхар Асмалоўкі Андрэй Эзерын. У пачатку 90-х адбыліся першыя спробы з боку ўладаў знесці яго. Цяпер яны ўзнавіліся.

Самі жыхары кудысьці з’язджаць не спяшаюцца. Перш за ўсё пужае невядомасць: а куды пераселяць?

«Хто набудзе, той і будзе карыстацца. А нас выкінуць невядома куды, і не запытаюцца», – кажа Валянціна, жыхарка Асмалоўкі сталага веку.

У сваю чаргу рэжысёр вулічнага спектаклю «Асмалоўка» Аляксей Стрэльнікаў лічыць галоўнай праблемай мікрараёну тое, што яго жыхары не ведаюць, вакол чаго аб’ядноўвацца.

Рэпартаж пра Асмалоўку выйшаў у праграме «Рэпартэр», якую цалкам можна глядзець па спасылцы.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў