Жыхарам Падмаскоўя прадавалі беларускія ягады са стронцыем


Больш за 2 тыс. тон няякаснай расліннай прадукцыі выявілі восенню ў Маскоўскай вобласці, у тым ліку радыеактыўныя ягады, паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення ветэрынарыі рэгіёну Юрый Барсукоў.

«У гэтым годзе мы праводзілі месячнік »Дары лесу«, калі наступіла пара збору ягадаў, грыбоў, а таксама гародніны. (…) Выяўленыя былі нават ягады, заражаныя стронцыем, гэта ўжо радыеактыўнае заражэнне. Хоць прадаўцы спачатку сцвярджалі, што гэтую прадукцыю сабралі ў падмаскоўных лясах, пасля высветлілася, што не – гэта завезена з Беларусі», – заявіў спадар Барсукоў падчас прэс-канферэнцыі ў цэнтральным офісе «Інтэрфаксу».

Сярод іншых няякасных тавараў, якія спрабавалі прадаць жыхарам Падмаскоўя, – кавуны і дыні з вялікім утрыманнем нітратаў, якія прадавалі на дарогах.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў