Жыхара Віцебску вінавацяць у абразе суддзі ў сацыяльных сетках


Следчы камітэт распачаў крымінальную праву супраць жыхара абласнога цэнтру.

Паводле следства, 18 лістапада абвінавачаны 29-гадовы мужчына, выкарыстоўваючы акаўнт у сацыяльнай сетцы, размясціў у адной з суполак, прысвечаных Віцебску, каментар, які «па сваім змесце ўтрымлівае лінгвістычныя прыкметы абразы суддзі».

«Падазраваны дзейнічаў наўмысна, з мэтай публічнай абразы суддзі гораду Віцебску, выключна ў сувязі з ажыццяўленнем ім правасуддзя – у сувязі з разглядам канкрэтнай крымінальнай справы. Каментар быў даступны для публічнага прагляду неабмежаванаму колу інтэрнэт-карыстальнікаў», – адзначае афіцыйны прадстаўнік Упраўлення Следчага камітэту а Віцебскай вобласці Святлана Сахарава.

Да справы далучылі заключэнні лінгвістычнай экспертызы і амбулаторнай судова-псіхіятрычнай экспертызы.

Мужчыну вінавацяць паводле арт. 391 Крымінальнага кодэксу Беларусі – абраза суддзі ў сувязі са здзяйсненнем ім правасуддзя (пагражае да трох гадоў абмежавання волі). Віну ён цалкам прызнаў, патлумачыўшы свае дзеянні тым, што суддзя раней разглядаў у адносінах да яго адміністрацыйныя справы і вынес, на думку мужчыны, суворае пакаранне.

Матэрыялы крымінальнай справы перадалі пракурору для накіравання ў суд.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў