Жыхара Віцебску пакаралі буйным штрафам за нежаданне служыць у войску


Хлопцу прысудзілі 2300 рублёў штрафу за нежаданне служыць у войску.

Пра гэта паведамляецца на старонцы пракуратуры абласнога цэнтру.

Вясной хлопец атрымаў позву аб прызыве ў войска, але на медкамісію ў ваенкамат ён не пайшоў. Прычынай ён назваў тое, што жыве ў Віцебску адзін, самастойна сябе забяспечвае, а таму быў вымушаны выехаць на заробкі ў Расею.

Суд не прыняў гэты аргумент. Следства сцвярджае, што ў маладога чалавека ёсць сястра, якая пастаянна аказвала яму матэрыяльную дапамогу.

Размова з рэзервістам беларускага войска

Хлопцу інкрымінавалі ўхіленне ад прызыву. На судзе малады чалавек цалкам прызнаў віну і раскаяўся.

Глядзіце таксама

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары