Жыхара Віцебску будуць судзіць за распальванне нацыянальнай варожасці


Мужчыну можа пагражаць да пяці гадоў пазбаўлення волі за змяшчэнне «УКантакце» відэазапісу.

Разгляд крымінальнай справы ў дачыненні 28-гадовага Пятра Т. прызначанае на 3 верасня ў Віцебскім абласным судзе. Яго вінавацяць паводле ч.і 1 арт. 130 Крымінальнага кодэксу – наўмысныя дзеянні, накіраваныя на ўзбуджэнне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або розні па прыкмеце расавай, нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай ці іншай сацыяльнай прыналежнасці.

Прычынай узбуджэння крымінальнай справы сталі відэазапісы, якія Пётр Т. публікаваў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «УКантакце» ў перыяд з сакавіка 2015 года па сакавік 2018.

Апісанне адной з суполак, да якой меў дачыненне абвінавачаны

На дадзены момант профіль мужчыны ў сацсетцы выдалены, як і відэазапісы, за якія мужчыну будуць судзіць. Аднак і цяпер у архівах сеціва можна знайсці матэрыялы, якія звязаныя з дзейнасцю мужчыны. Сярод іншага ён цікавіўся сатанізмам ды насіў кашульку з надпісам «ЯРУССКИЙ».

Віктар Старавойтаў, belsat.eu

Стужка навінаў