Жыхар Століну кінуў у гасцей бару бутэльку – і трапіў у дзяўчыну


Мужчыну пагражае да дзесяці гадоў турмы.

Здарэнне адбылося ў ноч на 2 студзеня ў бары «Славянскі». Каля барнай стойкі распачалася штурханіна і адзін з кліентаў, 31-гадовы жыхар Століна, які быў нападпітку, вырашыў «разагнаць» гасцей. Ён кінуў у натоўп бутэльку, якая трапіла ў галаву дзяўчыне-бармэншы. З выцятай ранай галавы яе даставілі ў Столінскі раённы шпіталь.

Следчы Віталь Конедр са Столінскага раённага аддзелу Следчага камітэту паведаміў выданню «Медыя-Палессе», што па гэтым факце завялі крымінальную справу паводле ч. 3 арт. 339 Крымінальнага кодэксу (хуліганства). Санкцыі артыкулу прадугледжваюць пакаранне аж да пазбаўлення волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў.

31-гадовы мужчына затрыманы.

ДД

Стужка навінаў