Жыхар Пухавічаў адсвяткаваў народзіны стралянінай з абрэзу


Пра інцыдэнт са стралянінаю паведаміла ягоная суседка.

На месца здарэння прыехалі міліцыянты і следчыя. Падзеі разгортваліся як у баевіку: аператыўнікі ачапілі дом і прылеглую тэрыторыю. Міліцыянты спрабавалі паразмаўляць з гаспадаром. Пераканаўшыся, што ў доме апроч яго нікога няма, супрацоўнікі спецпадраздзялення «Алмаз» і Пухавіцкага РАУС вырашылі ўзяць мужчыну штурмам.

Аказалася, што мясцовы жыхар ужо быў нападпітку – ён адзначаў свой юбілей. Мужчыне споўнілася 40 гадоў. На месцы здарэння міліцыя знайшла незарэгістраваную стрэльбу і каля 40 патронаў.

Юбіляра затрымалі, праводзіцца папярэдняе расследаванне.

ДР belsat.eu паводле guvd.gov.by

Стужка навінаў