Жыхар Новасібірску абрабаваў латарэйны клуб з дапамогаю парфумы


Мужчына ў медычнай масцы напалохаў персанал установы флаконам, выкананым у выглядзе ручной гранаты Ф-1.

Злачынцу ўдалося абчысціць касу на 300 тысяч рублёў (больш 5 тысяч долараў), якія ён пасля выкарыстаў для пагашэння крэдытаў, а на тыя, што засталіся грошы купіў дарагі смартфон, паведамляе сайт ГУ МУС па Новасібірскай вобласці.

Затрымаць 38 гадовага раней не асуджанага мужчыну ўдалося толькі праз пяць дзён. Ён працаваў вахтавым метадам і з’яўляўся па месцы жыхарства не часта.

Цяпер ён знаходзіцца пад вартай, расследаванне справы працягваецца.

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары