Жыхар Менску: Усе дэпутаты падпарадкаваныя князю. Ад іх няма ніякай карысці


https://www.youtube.com/watch?v=xlOR7S6oARk

Карэспандэнты «Белсату» паспрабавалі высветліць, ці давяраюць жыхары сталіцы «народным абраннікам».

Вясновая парламенцкая сесія адкрылася 4 красавіка. Гэта апошняя сесія Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу пятага склікання – восенню ў Беларусі пройдуць чарговыя парламенцкія выбары.

Глядзіце таксама >>> Актывісты будзілі дэпутатаў ля Дома ўраду

Большасць ўдзельнікаў апытання не маюць паняцця, чым займаюцца дэпутаты.

«Мне гэтыя дэпутаты да аднаго месца. Гэта ўсё гаварыльня самая натуральная, каб адцягнуць увагу народу ад чагосьці. Усё падпарадкавана князю. Што ён сказаў, тое і будзе», – разважае адзін з удзельнікаў нашага апытання.

«І нікога з іх не выбіраў. Я не галасую за тых людзей, якія грабуць шуфлем толькі пад сябе. Што дэпутат зрабіў для народа. Што ён зрабіў у нашым двары? Ні-чо-га!», – абураецца іншы жыхар сталіцы.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары