Жыхар Менску гадаваў на балконе кабана


Скарга жыхароў аднаго з дому па праспекце Пушкіна ў Менску, пра тое, што сусед трымае свінню на балконе, спачатку была ўспрынятая супрацоўнікамі жыллёва-камунальнай гаспадаркі і міліцыянтамі скептычна. Але насамрэч апынулася, што гэта праўда.

Жыхары дому з скаргай што сусед нібыта трымае свінню, якая перашкаджае спакойнаму пражыванню грамадзянаў, выклікала здзіўленне ў супрацоўнікаў службы ЖКГ Фрунзенскага раёну. Але пасля таго, як з міліцыянтамі яны патрапілі ў кватэру непрацуючага 45-гадовага менчука, пераканаліся, што гэта сапраўды так, паведамляе УУС Менгарвыканкаму. Зрэшты, жыхар кватэры не адмаўляў факт, а паказаў кабана, і патлумачыў, што набыў жывёліну на рынку. Жыхар сталіцы патлумачыў, што жыве адзін і яму сумна, таму вырашыў стварыць сабе кампанію.

Зрэшты, супрацоўнікі ЖКГ склалі акт для прыцягнення жыхара дому да адміністрацыйна адказнасці за парушэнне правілаў карыстання жылымі памяшканнямі. Яму пагражае штраф да 30 базавых велічынь, што складае 735 рублёў.

СК, belsat.eu

Стужка навінаў