Жыхар Мазыра задушыў сваіх дзяцей і хацеў пакончыць жыццё самагубствам


38-гадовы мужчына 31 студзеня патэлефанаваў у міліцыю і прызнаўся ў забойстве. На месцы здарэння праваахоўнікі знайшлі целы 9-гадовай дзяўчынкі і ейнага 17-гадовага брата.

Мужчына на падпітку спрабаваў скончыць жыццё самагубствам, скокнуўшы з балкона з 4-га паверху. З пераломамі і пашкоджаннямі рознай ступені цяжкасці яго даставілі ў рэанімацыйнае аддзяленне шпіталя.

Следчы камітэт па Гомельскай вобласці завёў крымінальную справу па ч.2 арт. 138 Крымінальнага кодэкса («Забойства»). Мазырчуку пагражае пазбаўленне волі ад 8 да 25 гадоў, пажыццёвы тэрмін альбо смяротнае пакаранне.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў