Жыхар Масквы: Сабчак – маргінал, на выбарах можа разлічваць толькі на піяр


Апытанка «Белсату» з вуліц расейскай сталіцы.

Карэспандэнт нашага тэлеканалу запытаўся ў жыхароў Масквы, ці аддалі б яны свой голас на прэзідэнцкіх выбарах за Ксенію Сабчак і што ўвогуле яны думаюць пра яе кандыдатуру.

«Ну пакуль гэта ўсё такое. Як Ахлабысцін на нейкіх выбарах таксама хацеў сябе заявіць. Я ўсур’ёз такое не ўспрымаю», – заявіў мужчына.

Іншы адзначыў, што спачатку трэба было б прачытаць праграму Ксеніі Сабчак:

«Сумняюся, што пабачу там нешта цікавае».

Наступны апытаны сказаў:

«Піяр – максімум, на што яна можа разлічваць, і, відаць, гэта яна і робіць. Гэта ўвогуле маргінал!»

Іншая жыхарка Масквы кажа, што ні ў якім разе не будзе галасаваць за Сабчак. І тлумачыць чаму:

«Гэтая жанчына не заслужыла права быць прэзідэнтам такой вялікай краіны як Расея. Па-першае, яна супраць Крыму. Па-другое, гэта вульгарная жанчына, якая выступала ў «Дом-2» і гэтак далей».

Больш меркаванняў – у відэа вышэй.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў