Жыхар Масквы палысеў ад кепскіх навінаў на «Яндэксе»


Прычынна-следчая сувязь паміж алапецыяй і негатыўнымі навінамі пакуль не даказаная. Фота: Валер Шарыфулін /  ТАСС

Але суд не задаволіў пазоў мужчыны да папулярнага агрэгатара.

Хамоўніцкі суд Масквы адмовіў у пазове прадпрымальніка Рамана Масленнікава, які патрабаваў ад «Яндэкса» 1 млн рублёў кампенсацыі за маральную шкоду ад негатыўных загалоўкаў навінаў на старонцы «Яндэкса».

Падчас паседжання адвакат пазоўніка прасіў абавязаць «Яндэкс» мадэраваць навіны ды правяраць адпаведнасць іх загалоўкаў зместу.

«Раман бачыў блок негатыўных загалоўкаў, і гэта адмоўна адбівалася на ягоным псіхалагічным здароўі. Пасля ў яго пачалі выпадаць валасы. Ён звярнуўся да медыкаў, якія ўсталявалі, што гэта адбылося ў выніку стрэсу і нервовага напружання, атрыманага перадусім ад навінавага агрэгатара», – сказаў адвакат.

Бок адказчыка не пагадзіўся з пазіцыяй пазоўніка.

«Сувязь паміж навінамі і хваробай не даказаная. Мы бачым толькі заключэнне (пра захворванне) лекара-спецыяліста. Не пададзена аніякіх доказаў, што шкода нанесеная непасрэдна адказчыкам», – адзначыў прадстаўнік «Яндэкса».

ДД, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары