Жыхар Кіраўску: «Што тут заробіш? Паўтара мільёна? Больш тут не заробіш»


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=eanA4qj89kc&feature=youtu.be”][vc_column_text]Яшчэ некалькі гадоў таму гэтае прадпрыемства Магілёўшчыны лічылася адным з паспяховых у рэгіёне. Механізаваная калона нумар дзвесце пяцьдзясят пяць давала працу прыкладна дзвюм сотням жыхароў васьмітысячнага мястэчка. Цяпер арганізацыя амаль спыніла дзейнасць. Працаўнікі кажуць пра свае клопаты, але жадаюць захаваць ананімнасць.

ПРАЦАЎНІЦА ПМК № 255:

«Працы няма. Можна ўзяць за свой кошт 90 дзён. Мой старэйшы сын напісаў і паехаў. Яны з крэдытаў не могуць вылезці».

Не толькі спынілі працу, але і замарозілі важныя для людзей праекты. На гэтым месцы меў вырасці шматкватэрны дом для ПМК № 255. Тут выкапалі катлаван ды залілі падушку пад падмурак. Нечакана працу затрымалі, а ўсе матэрыялы вывезлі. Чаму? Сітуацыю патлумачыла «Белсату» ў закадравай размове юрыстка прадпрыемства Гульнара Барадзіна.

ГУЛЬНАРА БАРАДЗІНА, ЮРЫСТКА ПМК № 255:

«У бюджэце дзірка – і ўсё! Цяпер увогуле няма ў нас ніякіх абʼектаў, ні кватэрных, ніякіх».

Падобная сітуацыя і ў іншага прадпрыемства Кіраўску – ААТ «Кіраўск-лён». Завод практычна не працуе. Спробы выправіць становішча, здаўшы вытворчыя плошчы ў арэнду, не прынеслі плёну. А гэта значыць, што без працы засталіся яшчэ больш за сотню жыхароў мястэчка.

АХОЎНІК БУДЫНКУ:

«Хто звольніўся, хто яшчэ застаўся. Нічога не працуе».

А ў будынку былога маслазаводу цяпер швейны цэх. Гэта чарговае месца на мапе Кіраўску, якое нагадвае пра цяжкае эканамічнае становішча. Што праўда, мясцовыя ўлады кажуць, што ніякага крызісу няма. Старшыня аддзелу ідэалогіі кіраўскага райвыканкаму Андрэй Карпук у неафіцыйнай размове з «Белсатам» падкрэсліў.

АНДРЭЙ КАРПУК, КІРАЎСКІ РАЙВЫКАНКАМ:

«Калі нехта кажа, што ў Кіраўску няма працы, то я магу сказаць, што кожны, хто мае галаву, рукі і жаданне – працаўладкуецца».

Чытайце таксама >>> Несапраўдны Лукашэнка: «Без галоваў будзеце хадзіць. Наошчуп»

Інакш думаюць жыхары гораду. Большасць апытаных баяцца за заўтрашні дзень.

УДЗЕЛЬНІКІ АПЫТАННЯ

«З дэкрэтнага выходзіць праз год. Куды ісці на працу швачцы?».

«У райпо, у крамах усе месцы занятыя. Усюды ідзе скарачэнне. Працы няма!».

Значная частка мясцовага насельніцтва па-свойму спраўляецца з беспрацоўем.

ЖЫХАР КІРАЎСКУ:

«Усе на Расеі. Што тут заробіш? Паўтара мільёна? Больш тут не заробіш. Як у вёсках, гэтак і ў горадзе».

І Кіраўск, вядома, не адзіны ў Беларусі горад, дзе беспрацоўе робіць жыццё людзей цяжкім. Згодна з апошнімі звесткамі, больш за траціну ўсіх беларускіх прадпрыемстваў застаюцца стратнымі.

Ян Бабіцкі, «Белсат»

Стужка навінаў