Жыхар Калінкавічаў хацеў трапіць ува Украіну з размаляваным пашпартам


Вядома, яго не прапусцілі.

Інцыдэнт здарыўся 18 кастрычніка ў пункце пропуску «Новая Рудня». За парушэнне рэжыму дзяржаўнай мяжы затрымалі 36-гадовага жыхара Гомельскай вобласці, падае Дзяржаўны пагранкамітэт.

Мужчына хацеў выехаць ува Украіну і прад’явіў памежнікам пашпарт, у якім адну са старонак нехта старанна размаляваў. На старонцы быў малюнак сонца, лесу, дому, дзяўчынкі з завушніцамі.

«Парушальнік» прызнаўся, што раней яго ўжо папярэджвалі аб неабходнасці замяніць пашпарт, але ён гэтыя заўвагі праігнараваў.

Пашпарт у мужчыны канфіскавалі, а ён вярнуўся дахаты. Пра пакаранне органы не паведамляюць.

За наяўнасць несапраўднага пашпарту беларус можа атрымаць папярэджанне альбо штраф, іншаземец — штраф да 50 базавых велічыняў і дэпартацыю.

Што праўда, у законе забароны пра малюнкі ў пашпарце няма. Аднак праваахоўнікі лічаць, што «любыя пашкоджанні вокладкі або старонак, надпісы, малюнкі робяць дакумент несапраўдным».

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары