Жыхар Каліфорніі выйграў у латарэі рэкордную суму ў $ 1,5 млрд


Фота latimes.com

Верагоднасць выйграць джэк-пот усеамерыканскай латарэі складала 1 з 292 200 000.

Рэкордны джэк-пот амерыканскай латарэі «Powerball» на суму ў $ 1,5 млрд дастанецца ўладальніку білета, прададзенага ў штаце Каліфорнія, у адным з крам прыгараду Лос-Анджэлесу, паведамляюць арганізатары латарэі.

Імя ўладальніка шчаслівага білета пакуль невядомае. У найбліжэйшы час стане вядома, ці былі прададзеныя іншыя білеты, якія выйгралі.

Гэта найбуйнейшы латарэйны выйгрыш за ўсю гісторыю ЗША. Аднак атрымаць усю суму адразу пераможца ўсё роўна не зможа.

Згодна з правіламі «Powerball», увесь памер выйгрышу можна атрымаць толькі ў растэрміноўку цягам 30 гадоў, альбо можна атрымаць аднаразовую выплату на значна меншую суму – у $ 930 млн.

Акрамя таго, з сумы выйгрышу будзе вылічаны федэральны падатак у памеры 39,6 % і падаткі штату, у якім быў прададзены білет.

Латарэя «Powerball» праводзіцца ў 44 штатах, федэральнай акрузе Калумбія, на амерыканскіх Віргінскіх астравах і ў Пуэрта-Рыка. Кошт квітка складае два долары.

МЯ, паводле bbc.com

Глядзі таксама
Каментары