Жыхар Флорыды ледзь не забіў падлеткаў, якія шукалі пакемонаў


Мужчына адкрыў агонь па аматарах «Pokemon Go».

Падлеткі шукалі пакемонаў недалёка ад Арланда. Паводле Бі-бі-сі, мужчына прыняў іх за злодзеяў і пачаў страляць па машыне, якая апынуліся каля яго дому. Стрэлы прагучалі пасля таго, як мужчына пачуў пытанне аднаго з падлеткаў: «Ты знайшоў што-небудзь?».

На шчасце, ніхто з падлеткаў не пацярпеў, кулі патрапілі ў легкавік. У паліцыю заявіла маці аднаго з хлопцаў.

Удзельнікі віртуальнай гульні «Pokemon Go» наведваюць разнастайныя месцы ў сваіх населеных пунктах у пошуку «монстраў-пакемонаў».

ЮВ, belsat.eu, паводле Бі-бі-сі

Глядзі таксама
Каментары