Жыхар Анкары: «Па сутнасці, гэта грамадзянская вайна»


Уночы з пятніцы на суботу ў Турцыі адбываецца вайсковы пераварот. «Белсат» звязаўся з жыхаром турэцкай сталіцы.

Мэрт Г. з Анкары ў размове з «Белсатам» паведаміў, што войска абстрэльвае Анкару, а на вуліцах адбываецца супрацьстаянне паміж жаўнерамі і паліцыяй, якая стаіць на захаванні статус-кво і спрабуе не дапусціць да вайсковага перавароту.

«Па сутнасці, гэта грамадзянская вайна», – кажа Мэрт.

Мужчына дадае, што прагучала забарона выходзіць на вуліцы. «Парушальнікі могуць быць арыштаваныя або забітыя», – кажа жыхар сталіцы.

Мэрт нядаўна стаўся студэнтам аднаго з універсітэтаў Анкары, але цяпер сумняецца наконт таго, ці ўвосень пачнецца навульчальны год.

«Я ня ведаю, што здарыцца ў гэтай сітуацыі», – кажа юнак.

Паводле «The Guardian», танкі адкрылі агонь па будынку парламенту.

У жывых трансляцыях на «Фэйсбуку» бачна, што на вуліцы турэцкіх гарадоў пачалі выходзіць людзі. Сачыць за наўпроставым відэа можна тут.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў