Журналісты «Sky News» знялі на відэа перасоўванне расейскай арміі пад Новаазоўскам


Узброеная калона праязджала праз блокпост баевікоў паблізу Новаазоўску.

На відэа – канвой вайскоўцаў на БТР, расейскім УАЗ-469 і яшчэ некалькіх аўтамабілях. На двух пікапах усталяваныя кулямёты.

На машынах без апазнавальных знакаў былі намаляваныя белыя кругі, а на амуніцыі вайскоўцаў начэпленыя белыя стужкі, што сведчыць пра іх прыналежнасць да рэгулярнай арміі Расеі на тэрыторыі Данбасу», – піша журналістка «Sky News».

«Мы бачылі, як адзін з узброеных мужчынаў, які ахоўваў блокпост, махнуў рукой і сказаў: «Гэта свае», – адзначае аўтарка матэрыялу Кейці Стэлард.

Учора прэзідэнт ЗША Барак Оўбама, які знаходзіўся з аднаднеўным візітам у Таліне, абвінаваціў Расею ў агрэсіі супраць Украіны. Ён назваў несумнеўным тое, што расейскія баявыя падраздзяленні з расейскай зброяй і на расейскіх танках увайшлі на ўсход Украіны для падтрымкі прарасейскіх баявікоў.

ДР, belsat.eu

 

Стужка навінаў