Польскія журналісты, навукоўцы і эксперты пішуць ліст у абарону «Белсату»




Асобы, якія гадамі займаюцца тэмай Усходняй Еўропы, звяртаюцца да міністра замежных справаў Польшчы Вітальда Вашчыкоўскага з просьбай не змяншаць фінансаванне тэлеканалу.

Змест ліста, які адначасова апублікавалі «wyborcza.pl», «wpolityce.pl», «obserwator międzynarodowy»:

Мы, хто падпісаліся ніжэй, даследчыкі, аналітыкі і журналісты, звязаныя з тэмай Усходняй Еўропы, звяртаемся з заклікам спыніць дзеянні, якія могуць стаць прычынай ліквідацыі «Белсату» ці абмежавання ягонай дзейнасці.

Як асобы, што ў сваёй працы займаюцца пытаннямі ўсходняй палітыкі, мы штодня бачым плён дзейнасці «Белсату». Акрамя таго, што гэта тэлеканал, гэта яшчэ і надзвычай важны цэнтр беларускай культуры, які між іншага развівае польска-беларускі дыялог.

Мы верым, што «Белсат» упісваецца ў польскую канцэпцыю ўсходняй палітыкі, якая ўваходзіць у нашыя нацыянальныя інтарэсы, а таксама прадугледжвае прасоўванне эканамічнай супрацы з Беларуссю. Гэтая супраца – адзін з прыярытэтаў цяперашняга ўраду.

Да таго ж мы хочам звярнуць увагу на той факт, што нават часовае зніжэнне фінансавага падтрымання для «Белсату» можа зрабіцца прычынай спынення некаторых праектаў, а таксама распаду каманды працаўнікоў. Гэта азначае страту рэсурсаў, на стварэнне якіх мы працавалі апошняе дзесяцігоддзе, і на аднаўленне якіх спатрэбяцца гады.

Мы разлічваем на падтрыманне нашага звароту і падтрыманне тэлеканалу «Белсат».

Ліст падпісалі:

  • Моніка Андрушэўска – журналістка выдання «Tygodnik Powszechny», таварыства «Pokolenie»
  • Каміль Басай – стваральнік і рэдактар «Disinfo_Digest»
  • прафесар, доктар навук Роман Бэкер – палітолаг, юрыст, Універсітэт Мікалая Каперніка ў Торуні
  • Анджэй Бжэзецкі – галоўны рэдактар часопісу «Nowa Europa Wschodnia»
  • Томаш Гжывачэўскі – журналіст і пісьменнік, звязаны з выдавецтвамі «Wydawnictwo Czarne» i «Wydawnictwo Literackie»
  • Войцех Якубік – галоўны рэдактар парталу «BiznesAlert.pl»
  • Войцех Янкоўскі – журналіст выдання «Kurier Galicyjski», а таксама сустваральнік «Усходняй праграмы» на радыё «Wnet»
  • Барташ Янік – палітолаг, Універсітэт Марыі Складоўскай-Кюры ў Любліне
  • доктар Павэл Коваль – палітолаг, Польская Акадэмія навук
  • доктар Томаш Ляхоўскі – юрыст, журналіст, галоўны рэдактар парталу «Obserwator Międzynarodowy», Лодскі ўніверсітэт
  • доктар Адам Лелёнэк – эксперт Фонду Казімежа Пуласкага
  • Пётр Мацёнжэк – галоўны рэдактар парталу «Energetyka24.com»
  • Дар’юш Матэрняк – галоўны рэдактар польска-ўкраінскага парталу «PolUkr.net»
  • Малгажата Ноцунь – намесніца галоўнага рэдактара часопісу «Nowa Europa Wschodnia»
  • доктар Пётр Алексы– гісторык, Універсітэт Адама Міцкевіча ў Познані
  • доктар Якуб Альхоўскі – палітолаг, Універсітэт Марыі Кюры-Складоўскай у Любліне
  • доктар Януш Паўляк – гісторык
  • Агнешка Пясэцка – эксперт фонду «Цэнтр даследаванняў Польшча – Украіна»
  • Ярослаў Падворскі – гісторык, валанцёр
  • Адам Райхарт – галоўны рэдактар выдання «New Eastern Europe»
  • доктар Івона Райхарт – намесніца галоўнага рэдактара выдання «New Eastern Europe»
  • доктар Магдалена Рэксць – палітолаг, Лодскі ўніверсітэт
  • Вітальд Рэпэтовіч – журналіст, звязаны з парталам «Defence24»
  • Марцін Рэй – рэдактар суполкі «Rosyjska V Kolumna w Polsce» («Расейская пятая калона ў Польшчы»)
  • Мірослаў Равіцкі – выдавец і галоўны рэдактар выдання «Kurier Galicyjski»
  • Марта Рыбіцкафотарэпарцёрка ў «Forum Agencja Fotograficzna», а таксама ў «Horizon Agency»
  • доктар Міхал Славікоўскі – палітолаг, Лодскі ўніверсітэт
  • доктар Ольга Солаж – антраполаг, Дзяржаўная вышэйшая ўсходнееўрапейская школа ў Пшэмыслі
  • доктар Марта Валяк – гісторык, палітолаг, Універсітэт Яна Каханоўскага ў Кельцах, філіял у Пётркуве-Трыбунальскім
  • Януш Вдзенчак – эканаміст, рэдактар парталу «Obserwator Międzynarodowy», Лодскі ўніверсітэт
  • Давід Вільдштайн – журналіст, кіраўнік публіцыстычнага аддзелу ў «TVP Info»

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў