Журналісты БТ уцяклі ад «дармаедаў» у Гомлі

video

Працаўнікоў дзяржаўнага тэлебачання прагналі з-пад будынку гомельскага суда, побач з якім месціцца офіс Гомельскай тэлерадыёкампаніі.

14 лютага тут адбываўся першы суд гэтак званага дармаеда супраць падатковай інспекцыі. Гомелец Аляксандр Сямёнаў намагаецца давесці незаконнасць спагнання падатку.

Відэазапіс «разгону» з’явіўся на «Youtube’е». У ім бачна, што бэтэшнікі хацелі зняць свой сюжэт пра суд Аляксандра Сямёнава, але выбралі такі ракурс, з якога магло падацца, што на суд ніхто не прыйшоў. Адметна, што падтрымаць гомельца ў той дзень прыйшлі больш 50 чалавек. Усе ахвочыя не змаглі трапіць на працэс, бо ў судовай залі папросту не хапіла месца.

Абураныя паводзінамі дзяржаўных журналістаў людзі параілі ім здымаць з іншага боку, а да таго – паказаць свае дэкларацыі аб прыбытках, у выніку чаго здымачная група БТ сышла і схавалася ў будынку.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары