Журналістку Ларысу Шчыракову выклікаюць на камісію. Ёсць пагроза, што ў яе забяруць дзіця


6 красавіка журналістка, якая супрацоўнічае з «Белсатам», атрымала «запрашэнне» на камісію ў Гомельскі райвыканкам.

Пра гэта журналістка напісала ў сваім «Facebookʼу».



Сёлета да Ларысы Шчыраковай прыйшлі міліцыянты, каб паведаміць, што ейнага 10-гадовага сына Святаслава могуць забраць у дзіцячы дом.

Ларыса Шчыракова – вядомая гомельская журналістка і тэлеаператарка. За апошнія два гады яе 11 разоў прыцягвалі да адміністратыўнае адказнасці за незаконны выраб прадукцыі медыяў. І двойчы – за ўдзел у несанкцыянаваных масавых пратэстах.

За неаднаразовае прыцягненне да адміністратыўнай адказнасці за «незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ» сямʼю журналісткі могуць уключыць у спіс сацыяльна-небяспечных.

ЮВ, jb, belsat.eu

Стужка навінаў