Журналістка зняла рэпартаж і дапамагла людзям, а праваахоўнікі вырашылі яе за гэта пакараць


Гомельскія міліцыянты склалі на Ларысу Шчыракову чарговы пратакол.

Паводле ўчастковага інспектара Гомельскага РАУС Дзмітрыя Чана, журналістка-фрылансерка парушыла 29 артыкул Кодэксу аб адміністратыўных правапарушэннях (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі медыяў).

«Незаконным вырабам» аказаўся рэпартаж «Барысаўская трагедыя можа здарыцца і ў Гомлі» пра жыхароў навастройкі ў пасёлку Бальшавік, якія неаднаразова скардзіліся на хібы будаўнічых працаў і скапленне ў кватэрах чаднага газу.[/vc_column_text][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=rtdPOnm9vr0″][vc_column_text]

«Пасля публікацыі матэрыялу газавая служба ліквідавала ўсе непаладкі. Дзякуючы адной публікацыі развязалася праблема, з якой жыхары некалькі гадоў безвынікова звярталіся ў розныя інстанцыі», – кажа журналістка.

«Я, шчыра кажучы, пасля спынення двух аналагічных працэсаў супраць мяне ўжо падумала, што здаровы сэнс перамог і журналістаў-фрылансераў больш не будуць пераследваць, – каментуе Ларыса Шчыракова, – але, відаць, паслабленне хваткі было тактычным крокам уладаў. Што да сутнасці абвінавачанняў, згодна з Канстытуцыяй РБ і артыкулам 19 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, які Беларусь ратыфікавала, я маю поўнае права збіраць і распаўсюджваць інфармацыю. І я гэтым правам карыстаюся», – зазначае Ларыса Шчыракова.

З пачатку 2016-га на Ларысу Шчыракову склалі ўжо 4 пратаколы.

ЮВ, belsat.eu, паводле gomelspring.org

Стужка навінаў