Журналістка дапамагае жыхарам Смалявічаў – яе за гэта штрафуюць


Суд у Смалявічах аштрафаваў журналістку на 1225 рублёў за сюжэт пра жыхароў мікрараёну Крыніца, якія выйшлі на пратэст супраць закрыцця крамы.

«Суддзя Аляксандр Казлоўскі сказаў, што лічыць мае паказанні спробаю апраўдацца, але на яго меркаванне ўсё сказанае мной – хлусня», – кажа Вольга Чайчыц.

Сёлета гэта ўжо дзявяты штраф журналісткі. Летась яе штрафавалі сем разоў. Сума штрафаў з пачатку года складае 8452,5 рублёў ( амаль $ 4200 ).

Ад пачатку існавання каналу журналісты, якія супрацоўнічаюць з «Белсатам» зазнаюць ціск уладаў. Некалькі разоў у нашых офісах адбываліся вобшукі, канфіскоўвалі тэхніку. Сёлета журналісты «Белсату» атрымалі штрафы на агульну суму каля $ 30 000 у эквіваленце.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў