Журналістка «Белсату» з Каталунні: Я бачу тут рашучасць


Кацярына Андрэева, якая цяпер знаходзіцца ў Каталунні, распавяла свае ўражанні падчас асвятлення рэферэндуму.

«Каталунцы вельмі рашуча настроеныя. Толькі што яны спявалі гімн Каталуніі. Я бачу рашучасць. Каталунцы кажуць, што хочуць застацца ў складзе Еўразвязу. Мы пагутарылі за сёння з дзясяткамі чалавек, і яны настойваюць на тым, што лічаць сябе еўрапейцамі, але каталонцам. Яны таксама трошкі шыфруюцца і не хочуць выдаваць усіх сваіх планаў, бо баяцца агрэсіі з боку паліцыі, нейкіх наступстваў для сябе, магчыма, арыштаў – такія прэцэдэнты ўжо былі», – адзначыла журналістка.

Глядзіце наш відэасюжэт пра сённяшнія падзеі ў Каталунні:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў