Журналістка БелаПАН Таццяна Каравянкова – на свабодзе


Тацяна Каравянкова, фота са старонкі ў Facebook

Карэспандэнт БелаПАН Таццяна Каравянкова вызваленая з-пад варты. Пра гэта ў Facebook паведаміў прэс-сакратар БАЖ Барыс Гарэцкі.

Tanya Korovenkova дома

Publiée par Барыс Гарэцкі sur Jeudi 9 août 2018

Таццяну Каравянкову затрымалі 7 жніўня ў межах «справы БелТА». Справа была распачатая паводле ч. 2 арт. 349 КК Беларусі – «несанкцыянаваны доступ да камп’ютарнай інфармацыі». Паводле следства, цягам 2017-2018 гг. падазраваныя больш за 15 тыс. разоў незаконна карысталіся платнай падпіскай на стужку навінаў дзяржаўнага агенцтва БелТА.

Агулам 7-9 жніўня былі затрыманыя 15 журналістаў. Сем з іх былі адпушчаны адразу пасля допытаў. Ператрусы таксама адбыліся ў офісе TUT.by, БелаПАН, дзяржаўнай газеты «Культура», парталу Realt.by, а таксама кампаніі «АйТиВи».

Рэдактаркі TUT.by Марына Золатава, Ганна Калтыгіна, Ганна Ермачонак і Галіна Уласік правялі за кратамі 2 содняў і былі вызваленыя 9 жніўня. Таксама 9 жніўня вызвалілі рэдактара сайта газеты «Белорусы и рынок» Аляксея Жукава, якога затрымалі 8 жніўня. Усе яны застаюцца ў статусе падазраваных. Дзеянні галоўнага рэдактара Марына Золатава былі кваліфікаваныя Следчым камітэтам па ч. 2 арт. 425 КК Беларусі («бяздзейнасць службовай асобы»).

На дадзены момант пад вартай застаюцца карэспандэнт Deutsche Welle у Беларусі Паўлюк Быкоўскі і галоўны рэдактар БелаПАН Ірына Леўшына.

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары