Журналістаў «Белсату» затрымалі на пад'езде да Рагачова


ДАІшнікі кажуць, што на аўце ёсць пашкоджанні і далей ехаць нельга. Працаўнікі аўтаінспекцыі правяраюць факт крадзяжу машыны.  

А 16:00 у Рагачове мае пачацца акцыя пратэсту супраць дэкрэту № 3.

А 16:05 прынамсі адну здымачную групу адпусцілі, паведаміла нашая журналістка Вольга Чайчыц.

Сёння ў Воршы на аператара «Белсату» Аляксандра Баразенку склалі адміністрацыйны пратакол. Журналістку Кацярыну Андрэеву трымаюць у Аршанскім РАУС. Міліцыянты пагражаюць пасадзіць яе на 15 сутак.

ЮВ, belsat.eu

 

 

Стужка навінаў