Журналістаў «Белсату» пакаралі штрафамі за рэпартаж пра закрыццё менскай школы. ОНЛАЙН


19 верасня на Любоў Лунёву і Змітра Краўчука склалі пратаколы за працу без акрэдытацыі. 3 кастрычніка ў Заводскім судзе сталіцы разглядалася іхная справа. Журналістаў зрабілі сведкамі адзін супраць аднаго.

17:25 Суд пастанавіў пакараць здымачную групу штрафамі за працу без акрэдытацыі (арт. 22.9 КаАП Беларусі). Любоў Лунёву пакаралі штрафам Br 690. Такі ж штраф атрымаў Зміцер Краўчук.

Хадайніцтва аб звароце ў Канстытуцыйны суд Беларусі ў звязку з супярэчнасцю ў заканадаўстве было адхіленае. Канстытуцыя гарантуе права кожнага грамадзяніна збіраць і распаўсюджваць інфармацыю.

16:40 Сведка Людміла Ляхновіч (кіраўніца раённага ўпраўлення адукацыі) кажа, што не ведала, каму дае каментар. «Былі журналісты ОНТtut.by і гэтыя людзі [Любоў Лунёва і Зміцер Краўчук – заўв. Belsat.eu]», – заявіла Ляхновіч.

16:28 «Нікому ў галаву не прыйшло пазваць на гэты сход (сюжэт у відэа ніжэй) БТ ці ОНТ, а паклікалі незалежных журналістаў», – кажа Лунёва. Падчас здымкаў каментар нашаму каналу дала кіраўніца раённага ўпраўлення адукацыі. Журналісты мяркуюць, што менавіта запіс словаў чыноўніцы сталі нагодаю для разбіральніцтва. Паводле Лунёвай, чыноўніца ведала, што дае каментар «Белсату».

16:18 «Адзінае, што я хачу сказаць суду – што гэта мая праца. І займацца гэтай працай я маю права згодна з Канстытуцыяй» – кажа Краўчук.

16:07 Краўчук, папрасіў весці суд па-беларуску. Лунёва падтрымала хадайніцтва. Суддзя адмовіла, бо ўсе дакументы падрыхтаваныя на расейскай мове.

16:03 Тым часам у Гомлі журналіста Кастуся Жукоўскага аштрафавалі дзясяты раз за год. Гэтым разам на 1150 рублёў.

15:56 Суд пачаўся. Суддзя – Вера Галаўкова.

Любоў Лунёва і Зміцер Краўчук


За тры тыдні да пачатку навучальнага года вучні менскай школы № 210, якая лічыцца найлепшай у Заводскім раёне сталіцы, даведаліся, што вучыцца ім давядзецца ў іншых навучальных установах. На пачатку жніўня туды адправілася здымачная група «Белсату».


27 верасня ў Гомлі журналісты-фрылансеры Андрэй Толчын і Кастусь Жукоўскі атрымалі штрафы за «працу без акрэдытацыі». Петрыкаўскі раённы суд прызнаў іх вінаватымі ў незаконным вырабе медыяпрадукцыі. Цяпер кожны з іх мусіць выплаціць штраф 40 базавых велічыняў – амаль па $ 500.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў