Журналіста Яўгена Меркіса выклікаюць у суд


Нашага калегу абвінавачваюць у незаконным распаўсюдзе інфармацыі.

У Савецкім УУС Гомля на журналіста-фрылансера Яўгена Меркіса склалі пратакол за парушэнне заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі (артыкул 22.9 КаАП РБ).

Позву ў міліцыю Яўген атрымаў учора.

Следчы заявіў Меркісу, што позва ў суд прыйдзе да яго «заўтра або паслязаўтра».

Яўген Меркіс у апошні час правёў некалькі відэастрымаў «Белсату» з акцыяў пратэсту супраць Дэкрэту №3 – у Віцебску, Гомлі і Рагачове.

ДД

Стужка навінаў