Журналіста «Первого канала» злавілі на падпале травы ў Хакасіі


Карэспандэнт расейскага тэлеканалу Міхаіл Акінчанка ледзь не спаліў цэлы пасёлак дзеля прыгожай карцінкі.

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

У паліцыю звярнулася мясцовая жыхарка. Паводле жанчыны, журналіст кінуў на зямлю недапалак, у выніку чаго загарэлася трава. Праваахоўнікам Міхаіл Акінчанка сказаў, што хацеў падпаліць траву, «каб зняць фон»,

Чытайце таксама >>> Гуманітарная катастрофа ў Хакасіі

«Удалы кадр шмат значыць для тэлевізійнікаў. Аднак улічваючы, што ўчора ў рэспубліцы падняўся вецер, агонь мог імгненна разысціся. Няўжо дзеля прыгожага «фону» трэба падвяргаць небяспецы цэлы пасёлак? Жыхарам раёна і без таго дасталася ў вогненны Вялікдзень, яны баяцца кожнай іскры. Затое потым чарговы заезджы журналіст у навінах праз федэральны канал будзе ганарліва трансляваць, як нават пасля маштабных пажараў жыхары Хакасіі працягваюць займацца падпаламі, а тушыць агонь, вядома, няма каму: ні пажарнікаў, ні мясцовых уладаў паблізу няма. Пры гэтым будзе паказваць той самы падпалены пас травы, што «ўжо падбіраецца да пасёлку», – піша Інфармацыйнае агенцтва «Хакасія».

Пажар у пасёлку Забайкалец (13.04.2015)

У выніку пажараў у Хакасіі і Забайкаллі загінулі 34 чалавекі, больш за 5000 засталіся без жылля. Дым ад пажараў бачны нават з космасу. Даставіць на месца катастрофы, сабраную добраахвотнікамі гуманітарную дапамогу МНС Расеі адмаўляецца, сцвярджаючы, што ўсе аўтамабілі – на Данбасе.

Сюжэт «Первого канала» пра візіт Уладзіміра Пуціна ў Хакасію

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў