Журналіста Кастуся Жукоўскага дзве гадзіны трымалі ў міліцыі ў Светлагорску


Перад сустрэчай прадпрымальнікаў з кіраўніцтвам Светлагорскага раёну затрымалі гомельскага журналіста-фрылансера. Праз дзве гадзіны яго вызвалілі.

Пра гэта паведамляе ГА «БАЖ».

Zrzut ekranu 2016-04-13 o 15.23.46

Сёння а 14-й у будынку Светлагорскага раёну мела адбыцца сустрэча прадпрымальнікаў з раённай адміністрацыяй. Прыкладна ў гэты ж час і адбылося затрыманне, паведаміла відавочца падзеяў, жыхарка Светлагорску Алена Маслюкова.

Кастусь Жукоўскі знаходзіўся ля будынку райвыканкаму, калі да яго падышла супрацоўніца аддзелу ідэалагічнай працы гэтай установы Ала Манькевіч. Яна высунула прэтэнзію, што фрылансер не мае права праводзіць здымкі. На гэта Кастусь Жукоўскі сказаў, што здымаць на відэа не забаронена заканадаўствам.

Тады супрацоўніца аддзелу ідэалогіі выклікала міліцыю, якая прыбыла за лічаныя хвіліны. На той момант журналіст ужо зайшоў у будынак райвыканкаму.

«Я бачыла, што яго міліцыя выводзіла з будынку, літаральна цягнула, з ужываннем сілы. Кастуся Жукоўскага павезлі ў РАУС для разбіральніцтва», – распавяла Алена Маслюкова.

Кастуся Жукоўскага сёлета судзілі паводле арт. 22.9 КаАП (незаконны выраб прадукцыі СМІ) у Карме, Калінкавічах, Жыткавічах, Мазыры, Гомлю ды Жлобіне.

НМ, belsat.eu, паводле ПЦ «Вясна»

Глядзі таксама
Каментары