За сюжэт пра глыбоцкую згушчонку - 805 рублёў штрафу


Журналісту-фрылансеру з Глыбокага Змітру Лупачу далі 35 базвых велічыняў штрафу за «працу без акрэдытацыі».

Такое рашэнне ў судзе Глыбоцкага раёну сёння прыняў суддзя Андрэй Тарасевіч. Нагодай для пакарання фрылансера стаў відэасюжэт пра Глыбоцкі малочнакансервны камбінат, паказаны ў эфіры «Белсату» 20 верасня.

Змітра Лупача асудзілі паводле арт. 22.9 КаАП («Незаконны выраб прадукцыі медыяў») ужо трэці раз у гэтым годзе.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў