Журналіста «Эхо Москвы» выгналі з працы за пытанне пра існаванне Бога


Галоўны акцыянер радыёстанцыі звольніў Аляксандра Плюшчава за ігнараванне „нормаў прафесійнай журналісцкай этыкі”. Галоўны рэдактар радыёстанцыі кажа, што журналіст працягне працу.

5 лістапада Плюшчаў у сваім мікраблогу задаўся пытаннем, ці можна лічыць гібель сына Сяргея Іванова доказам існавання бога. Грамадзянскі актывіст Максім Кац прыцягнуў ўвагу галоўнага рэдактара да гэтага паведамлення.

Венедыктаў на гэта адказаў, што сацсеткі – гэта асабістая прастора і што ён не збіраецца іх мадэраваць.

Тым часам старонка «Эхо Москвы» паведамляе, што журналіст працягне працу – пра гэта заявіў галоўны рэдактар радыёстанцыі Аляксей Венедыктаў. Ён падкрэсліў, што загад па звальненні супярэчыць статуту „Эхо Москвы”. Паводле дакументу, ніводзін журналіст не можа быць звольнены без прадстаўлення і без подпісу галоўнага рэдактара.

Як высветлілася, кантракт з Аляксандрам Плюшчавым быў скасаваны па загадзе старшыні савета дырэктараў „Газпром-Медиа” Міхаілам Лесіным. Ён лічыць, што калі справа тычацца маральных прынцыпаў, на першым месцы павінны быць яны, а не фармальныя прынцыпы статута.

Сам Плюшчаў выдаліў спрэчны твіт і прынёс публічныя прабачэнні.

Аляксандр Плюшчаў быў вядучым эфіру аб падзеях у данецкім аэрапорце, пасля якога Раскамнагляд вынес папярэджанне „Эху Москвы”.

ЗК, ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў