Журналіста аштрафавалі за тое, што выкрываў гвалт з боку міліцыянтаў

video

Паведамляў пра міліцэйскую самаволю – сам трапіў у суд. Незалежнага журналіста з Гомля Кастуся Жукоўскага аштрафавалі на тры базавыя велічыні. Лоеўскі раённы суд прызнаў яго вінаватым у дробным хуліганстве.

Як распавядае Жукоўскі, падставаю для абвінавачання стала брутальнае затрыманне. Міліцыянты яго збілі, але пратаколы склалі на журналіста. Цяпер жа, кажа Кастусь, ціснуць на людзей, якія асмеліліся распавядаць журналісту пра міліцэйскі гвалт.

КАСТУСЬ ЖУКОЎСКІ, НЕЗАЛЕЖНЫ ЖУРНАЛІСТ:
«Цяпер людзі, якія нам давалі каментары, якія распавядалі аб сваёй бядзе, папросту пачалі падвяргацца вялізнай агрэсіі з боку міліцыі. Іх пачалі шэльмаваць. Складаць пратаколы проста нон-стоп».

Журналіста не першы раз штрафуюць, але ранейшыя спагнанні былі ў разы большыя і толькі сёлета перавалілі за 50 мільёнаў рублёў. Яшчэ адзін штраф атрымаў прадпрымальніцкі лідар Анатоль Шумчанка за ўдзел у акцыі на Дзень Волі. Першы вырак, 30 базавых велічыняў, ён абскардзіў. Але ў выніку суд усё ж вынес пастанову спагнаць 20 базавых, то бок 420 дэнамінаваных рублёў.

НН, «Белсат»

Глядзі таксама
Каментары