Журналіст з Саудаўская Аравіі трапіў пад абстрэл у Сірыі

video

Аскепак трапіў у твар. Драматычны момант запісаў аператар тэлеканалу «Orient News» (галоўны офіс знаходзіцца ў Дубаі), на якім працуе паранены журналіст.

Здарэнне адбылося каля гораду Хандарат, які месціцца на поўнач ад Алепа. Здымачная група рабіла матэрʼял у зоне падкантрольнай паўстанцам. Рэпарцёр трапіў у шпіталь. Цяпер яго стан стабільны. Цягам двух тыдняў на поўдні Алепа ідуць баі ўрадавых войскаў Башара аль-Асада з паўстанцамі.

13 красавіка ў Сірыі прайшлі парламенцкія выбары, якія апазіцыі ды Захад назвалі нелегітымнымі. Плебісцыт на тле крывавай бойні супаў чарговым этапам мірных перамоваў у Жэневе паміж прадстаўнікамі сірыйскага ўраду і апазіцыі. 27 лютага канфліктуючыя бакі абʼявілі перамірʼе.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары